![]() |
![]() Каля 1465 г. кобрынскімі князямі тут была пабудавана Ільінская царква. Ката-ліцкая парафія ўзнікла ў Гарадцы разам з узвядзеннем касцёла праз фундацыю караля Уладзіслава IV. У 1563 г. у Гарадцы была праведзена каралеўская рэвізія, паводле якой упершы-ню з'явіліся запісы пра назвы вуліц Гарад-ца (Кобрынская, Прышахоцкая, Пінская, Грушаўская, Ілінская, Базарная і інш.). У 1586 г. Гарадзец перайшоў па спадчы-не каралеве Ганне Ягелончык, дачцэ кара-левы Боны і Жыгімонта I Старога. Ганна, як і яе маці, была актыўнай і мэтанакіра-ванай у вырашэнні гаспадарчых і палітычных спраў, мела рэфарматарскі дух. Каб стымуляваць развіццё рамяства, гандлю і ў цэлым усіх гаспадарак, новая каралева 5 студзеня 1589 г. асабіста ўручыла Кобры-ну і Гарадцу прывілей на права самакіра-вання (Магдэбургскае права). Але Гарадцу не было дадзена права мець уласны магі-страт як адміністрацыйны орган улады. |
источник Навукова-папулярнае выдане ПАМЯЦЬ |