Форма входа
Логин:
Пароль:
Меню сайта
Мини-чат
200
Наш опрос
Вам достаточно того интернета, что у вас есть
Всего ответов: 17
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Вторник, 07.05.2024, 03:03
Приветствую Вас Гость

Информация о Городце

ГАРАДЗЕЦ (мясцовая назва Городэць), вёска, цэнтр Гарадзецкага сельсавета і ААТ "Гарадзец-Агра".

Городец

Вядома з XII ст., згадваецца ў 1142 г., у час княжацкіх міжусобіц. У 1286 г. ва-лынскі князь Уладзімір Васількавіч у духоўнай грамаце завяшчаў сваёй жонцы Вользе Раманаўне разам з г. Кобрынам і сяло Гарадзец. Пазней Гарадзец — горад у вотчынным уладанні князёў Кобрынскіх, з пачатку XVI ст. у ліку каралеўскіх «ста-ловых маёнткаў». У 1563 г. Гарадзец — горад і двор Кобрынскай эканоміі (з 1532), з 1566 г. у Брэсцкім ваяводстве ВКЛ. У горадзе iснавалi рынак, 5 вулiц, Прышыхоцкая, Пінская, Грушаўская, вуліца ўздоўж царквы), Ільінская царква (мела 2 вольныя валокі зямлі), звыш 193 гаспадарак (паводле даследаванняў Ю.А.Якімовіча, 205 двароў), прадмесце, агароды. У двары Гарадзецкім меліся ага-роды, 2 млыны, ахова. Воласць Гарадзецкага двара складалася з 2 войтаўстваў (даход ад воласці — 275 коп 11 грошаў). У 1589 г. каралева Ганна Ягелонка даравала гораду Магдэбургскае права без уласнага кіраван-ня: Гарадзец па ўсіх справах падпарадкоў-ваўся Кобрынскаму магістрату. У 1597 г. у горадзе 60 валок зямлі, з якіх 57 былі «наплаце», 1 належала войту, 2 — царкве; меліся рынак, Ільінская царква, дом святара, агароды, млыны, 5 піўных і 1 мядовая кар-чма. На тэрыторыі двара свіран, дом чэлядзі, кухня, пякарня, стайні, гумно, стадола. У 1618 г. горад налічваў 222 пляцы, з якіх збіралася даходу 218 коп і 13 грошаў. У 1633 г. дзейнічаў Гарадзецкі касцёл, для якога паводле ліста каралеўскага рэвізора Я.Валовіча былі адмераны 15 «аселых» і 3 «пустыя» валокі зямлі ў сяле Грушава. У 1742 г. Ільінская уніяцкая царква карыс-талася 2 вольнымі валокамі зямлі, у 1789 г. пад царквою лічылася 13 «вольных» пля-цаў. Пасля 1757 г. Гарадзец — мястэчка, цэнтр Гарадзецкага ключа (уваходзілі вёскі Асмаловічы, Вуглы, Грушава, Камень Каралеўскі, Худлін і Чалішчавічы). У 1784 г. апошні польскі кароль Станіслаў Аўгуст наведаў мястэчка па дарозе на Гродзенскі сейм. Адначасова кароль разам са світаю агледзеў пабудаваны Каралеўскі канал, праехаў па канале на спецыяльным боце 0,25 вярсты да другога шлюза. 3 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай іуберні. У жніўні 1820 г. жыхары і сяляне мястэчка адмаўля-ліся вьпсонваць павіннасці на карысць свай-го ўладальніка. 24 жніўня ў Гарадзец прыбыў кобрынскі земскі спраўнік, была адпраўлена ваенная каманда ў 50 чалавек. У 1860 г. мяс-тэчка, 149 двароў, прыстань, да 1866 г. дзей-нічала каталіцкая парафія. У 1878 г. 1264 жыхары, паштовая станцыя; у 1876 г. у Гарадзец перавезена драўляная Свята-Ваз-нясенская царква з в. Камень-Шляхецкі (захавалася да нашага часу). У 1886 г. цэнтр Гарадзецкай воласці, 74 двары, 1331 жыхар, валасное праўленне, 2 царквы (у 1888 г. 2576 вернікаў), 2 сінагогі, школа, 4 крамы, 3 заезныя двары, 2 ветраныя млы-ны, піцейны дом. Каля мястэчка сыравар-ня, ветраны млын. У 1890 г. у мястэчку 822 дзесяціны зямлі. Маёнтак Гарадзец, уладан-не П.Штэра, 5800 дзесяцін зямлі (разам з 4 фальваркамі). У 1897 г. мястэчка, каля гандлёвага шляху Кобрын — Пінск, Палес-кай чыгункі, Дняпроўска-Бугскага канала; 279 двароў, 275 жылых дамоў, 1691 жыхар, 2 царквы, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, сінагога, народнае вучылішча (у 1889/90 навучальным годзе было 82 хлопчыкі, 20 дзяўчынак, у 1892/93 г. 89 хлопчыкаў, 17 дзяўчынак; у 1905/06 г. 185 хлопчыкаў, 15 дзяўчынак), валасное праўленне, мяшчан-ская ўправа, пошта, хлебазапасны магазін, 14 крам, 4 ветраныя млыны, 4 кузні, цагель-ны завод, 3 піцейныя дамы. У дзень Свя-той Тройцы праводзіліся кірмашы. Побач з мястэчкам знаходзіліся аднайменныя: маёнтак (пры чыгунцы), 7 двароў, 51 жы-хар; пасёлак (каля чыгуначнай станцыі), 6 жыхароў; дом і млын, 3 жыхары — ула-данні П.П.Штэра. Пры Дняпроўска-Бугскім канале існавала плаціна № 1 з ахоўным домам 2-го ўчастка Брэсцка-Літоўскага аддзялення Ковенскай акругі, 8 жыхароў. У 1905 г. у мястэчку 2949 жы-хароў, у маёнтку 22 жыхары, казённай плаціне — 7. 3 1921г.у складзе Полынчы, цэнтр гміны Кобрынскага павета Палеска-га ваяводства. Мястэчка і фальварак на-лічвалі 99 двароў, 688 жыхароў, чыгунач-ная станцыя Гарадзец — 10 двароў, 65 жы-хароў. У 1931 г. Гарадзецкая гміна налічва-ла 418 км2, 58 населеных пунктаў, 9500 жы-хароў. У 1932 г. у Гарадцы быў пабудава-ны Народны дом (мелася зала са сцэнай), пажарнае дэпо, з 1928 г. дзейнічала біблія-тэка (знаходзілася ў плябаніі), 611 кніг на польскай мове, 82 чытачы. 3 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсц-кай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр сельса-вета, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. мястэчка, 305 двароў, 1153 жыхары, 2 паравыя млыны, руская няпоўная сярэд-няя школа, фельчарскі пункт, хата-чыталь-ня, кааператыўная лаўка. У Гарадзецкі сельсавет уваходзілі 34 населеныя пункты (578 двароў, 2410 жыхароў). На 1.1.1999 г. вёска, 574 двары, 1461 жыхар, будынкі выканкома сельсавета і адміністрацыі калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (у 1977 г. каля будынка ўстаноўлены бюст Ф.Э.Дзяржынскага), клуб, бальніца, кафэ, сярэдняя школа, дзіцячы сад, амбулаторыя, аптэка, бібліятэка, магазін.

Помнік архітэктуры — Свята-Вазня-сенская царква (1799).

Помнік на брацкай магіле 20 воінаў 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі, ён ушаноўвае таксама памяць 78 землякоў, якія загінулі ў барацьбе з гітлераўцамі ў 1941-1945 гг.



Календарь
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Информационный сайт города Кобрина
  • Сообщество uCoz
  • клуб "Чистое сердце"
  • Инструкции для uCoz
  • ПОГОДА
  • ГОРОДЕЦ
  • КУРСЫ ВАЛЮТ НБ