Форма входа
Логин:
Пароль:
Меню сайта
Мини-чат
200
Наш опрос
На ваш взгляд дизайн сайта
Всего ответов: 20
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Вторник, 07.05.2024, 05:49
Приветствую Вас Гость

Костёл

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Гарадзец

касцёл

     Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Гарадзец. Фунда-ваны ў 1633 г. каралём Уладзіславам IV Вазай. У 1723 г. пабудаваны драўляны 6а-рочны храм, у 1865 — 1866 гг. — мураваны, які 22 кастрычніка 1866 г. быў забраны пад праваслаўную царкву, паколькі існуючая струхлела (апошні рамонт быў праведзе-ны ў 1858 г.). Перабудову ажыццяўлялі ў 1871 г. архітэктары Чэкмасаў, Кадрунцаў і М.Барташэўскі. У 1918 г. вернуты католі-кам.


Ученики школы при костеле

     Касцёл (не захаваўся), верагодна, быў узведзены ў «гатычным стылі». Быў вырашаны адзіным прамавугольным аб'ёмам. Уяўляў сабой 3-нефавую 2-вежавую базіліку з прамавугольнай апсідай і бакавымі сакрысціямі ў межах адзінай залы. Пры перабудове з фасада былі зняты 8-гранныя шатровыя вежы, над цэнтральным рызалітам узведзена 8-гранная шатровая званіца, а над дахам апсіды — 8-гранны шатровы барабан; пластыка фасадаў набыла харак-тэрную аркатуру, закамары, пілястравуюі панэльную крапоўку. Іканастас створаныў 1867 г. паводле праекта інжынера Кадрун-цава.



     Праваслаўнае культавае будаўніцтва XIX — пачатку XX ст. фінансавалася і стымулявалася дзяржаўнай казной. Аднак, традыцыйна, значная частка сродкаў на будаўніцтва як каталіцкіх, так і праваслаўных храмаў паступала ў выглядзе ахвяра-ванняў. Праваслаўных храмаў было болын таму, што праваслаўнае насельніцтва дамі-навала над каталіцкім.

     Напрыклад, праваслаўны манастыр Святога Спаса ў Кобрыне быў пабудаваны на сродкі апошняга кобрынскага князя Івана Сямёнавіча. Які пасля Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. стаў уніяцкім і ў ім размясціўся базыльянскі ордэн.

     Пацвярджэннем гэтага факта служыць і тое, што сабор Аляксандра Неўскага ў Кобрыне быў пабудаваны ў 1868 г. на сродкі часоваабавязаных сялян Кобрынскага павета і былога начальніка Паўноч-на-Заходняга краю графа М.М.Мураўёва.

     Бясспрэчным доказам з'яўляецца і да-кумент, які знаходзіцца ў новай экспазіцыі Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В.Суворава. Гэта падпісны ліст № 46020 на збор добраахвотных ахвяра-ванняў на будаўніцтва ў г. Кобрыне Гро-дзенскай губерні новай мураванай Суво-раўскай Свята-Петра-Паўлаўскай царквы. Толькі 1-я сусветная вайна перашкодзіла ажыццяўленню праекта.

     Католікі будавалі храмы выключна на ахвяраванні. Адным з прыкладаў таго з'яўляецца вытрымка з данясення міравога пасрэдніка гродзенскаму губернатару: «У выдатках на будаўніцтва касцёла ў в. Ка-мень... сяляне рымска-каталіцкага веравыз-нання ўдзельнічаюць ахвяраваннямі і падвозам будаўнічага матэрыялу без складання дамовы». Ахвяраванне грошай на ўзвядзенне касцёла ўсёй грамадой лічылася на-лежнай і богаўгоднай справай. Ранейшы драўляны касцёл у в. Камень традыцыйна быў забраны пад царкву і ў 1873 г. нават набыў званіцу. Будаўніцтва новага касцё-ла пачалося ў жніўні 1901 г.

     У в. Ківацічы на месцы сгарэўшага кас-цёла ў 1939 г. была пабудавана капліца, якая існуе і цяпер.

     Каталіцкія драўляныя капліцы былі ў вёсках Ілаўск (Святога Казіміра) і Азяты, мураваныя — на могілках у Кобрыне, Астромічах, Паляцічах.

источник  Навукова-папулярнае выданне ПАМЯЦЬ

Календарь
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Информационный сайт города Кобрина
  • Сообщество uCoz
  • клуб "Чистое сердце"
  • Инструкции для uCoz
  • ПОГОДА
  • ГОРОДЕЦ
  • КУРСЫ ВАЛЮТ НБ