Форма входа
Логин:
Пароль:
Меню сайта
Категории раздела
Мои статьи [1]
Исторические статьи где упаминаеться Городец [7]
Все о наших жителях [0]
исторические статьи, воспоминания о прошлом....
Пра нас пішуць [2]
Мини-чат
200
Наш опрос
На ваш взгляд дизайн сайта
Всего ответов: 20
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Воскресенье, 19.05.2024, 11:45
Приветствую Вас Гость

Каталог статей

Главная » Статьи » Пра нас пішуць

На комплексе – маладыя гаспадары (20 сакавіка 1984 год)

- З 90 чалавек, працуючых на комплексе, 55- ва ўзросце да 30 гадоў. 45 з іх – камсамольцы. Тут створаны і дзейнічаюць два камсамольска-маладзёжныя калектывы, - адказаў Аляксандр Сцяпанавіч. На ўсіх адказных участках працуе моладзь. Так, напрыклад, з васьмі аператараў другога перыяду шасцёра – камсамольцы, з сямі оператараўсянажных вежаў – чацвёра члены ВЛКСМ. Ды і кіраўніцтва комплексу таксама цалкам у руках маладыя. Яго начальнік Міхаіл Бойка – камсамолец, начальнікі перыядаў Іван Захарэвіч і Наталля Віктаровіч прыйшлі сюды працаваць неўзабавепасля заканчэння заатэхнічных адзяленняў вышэйшых навучальных устаноў. Аднак яны не проста равеснікі, а перш за ўсё саратнікі, аб’яднаныя даручанай ім справай. Справай вельмі адказнай – забяспечыць наддзейную работу буйной фабрыкі ялавічыны, якой з’яўляецца комплекс. Справай, безумоўна, нялёгкай і перш за ўсё таму, што пачынаць заўсёды складана. Пачынаць жа адразу на буйным комплексе, не маючы значнага вопыту работы ў жывёлагадоўлі, складаней удвая. Аднак моладзь не разгубілася. Недахопу практычных навыкаў проціпаставілі сваю адукаванасць, вялікае жаданне выканаць даручануюсправу як мага лепш. І гэта аказалася мацнейшым за ўсё цяжкасці. Сёння сярэднесутачныя прыбаўленні ў вазе жывёлы складаюць прыкладна 714 грамаў. Работнікі комплексу мне з гонарам паведамілі, што гэта лепш, чым у свой час пачынаў калектыў комплексу вядомага сёння на ўсю рэспубліку саўгаса-камбіната "Мір” Баранавіцкага раёна.

Операторы первого периода

     Цяпер на комплексе ў Гарадцы ўтрымлмваецца 5625 галоў буйной рагатай жывёлы. Даглядаюць яе 28 аператараў. Калі супаставіць нават толькі дзве лічбы, становіцца зразумелым, наколькі вялікі тут узровень механізаваных работ. У светлых, прастораных цялятніках дзейнічае вентыляцыя. А з увядзеннем у строй кормапрыгатавальнага цэха (зрабіць гэта плануеццаў красавіку) машыны возьмуць на сябе яшчэ большы аб’ём работы. І ўсё ж поспех залежыць перш за ўсё ад людзей, ад іх умення, прафесіяльнай падрыхтоўкі і клапатлівасці, чуласці і ўважлівасці.
     Менавіта гэтыя словы перш за ўсё прыходзяць на думку, калі назіраеш, як даглядаюць сваіх падапечных дзяўчаты, што працуюць у першым перыядзе на дарошчванні маладняку. – А як жа інакш? – са здіўленнем адказала на наша пытанне звеннявая першага звяна член КПСС Соф’я Маскалюк. – Маленькія цяляты мала ў чым ад здяцей адрозніваюцца. Нават піць з вядра ў першыя дні не заўсёды могуць. І каб выхадзіць іх, клопату патрэбна пакласці нямала.
     Магчыма, ёсць у гэтых словах нешта не зусім прафесіянальнае, затое такаяўсхваляванасць пераканаўча сведчыць аб вялікай зацікаўленасці ў ўсправе. Раней Соня працавала ў мясцовым магазіне, а калі завяршылася будаўніцтва першай чаргі комплексу, рызыкнулапаспытаць свае сілы ў новай, незнаёмай дагэтуль справе аператара. І не памылілася. Звяно якое узначальвае малады камуніст, сёння лічыцца адным з лепшых, а калі стварылі ў першым перыядзе камсамольска-маладзёжны калектыў,      Соню аднадушна абралі яго кіраўніком.
Настойліва спасцігаюць сакрэты прафесіі жывёлавода групкамсорг калектыву Раіса Капуза, Валянціна Казека, Любоў Грышына, ЛюдмілаАнтончык і іншыя. Па-рознаму складваўся іх працоўны лёс. Рая Капуза напрыклад, закончыла прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча па спецыяльнасці майстар-плодаагароднінавод. Валянціна Казека і Люба Грышына – сёстры, абедзвюм работа падабаецца.
     Наогул сямейнасць у добрым сэнсе гэтага слова тут – не выключэнне. Сярод аператараў другога парыяду вызначаецца сваімі поспехамі Васіль Марчук, а ў першым перыядзе, на дарошчванні маладняку працуе яго жонка Марыя. Яны прыехалі ў калгас-камбінат з Драгічынскага раёна.

     Маладых, безумоўна, вабяць добрыя ўмовы працы, даволі высокія заробкі, а ў недалёкім будучым – выдатныя ўмовы для жылля. Непадалёку ад комплексу будуюцца сучасныя катэджы з трох, чатырох або пяціпакояў з усімі выгодамі, разлічаныя на адну – дзве сямхі!

Оператор второго периода

     Аднак важна, што на ўсе гэтыя клопаты і ўвагу моладзь адказвае стараннай, самаадданай працай, актыўнасцю ў грамадскай рабоце, у чым, безумоўна, немалая заслуга партыйнай і камсамольскай арганізацый, якіяшмат робяць для таго, каб згуртаваць калектыў.
     3 ліпеня будзе ўведзена ў строй другая чарга комплексу.працоўная біаграфія чго яшчэ толькі пачынаецца. І хочацца спадзявацца, што важкія радкі ў яе юудуць упісаны маладымі.                                                                                                         Н. БЯЛОВА.

НА ЗДЫМКАХ: аператары першага перыяду Надзея Юр’ева, Соф’я Маскалюк, Тамара Мікалайчук і Раіса Капуза; аператар другога перыяду член ВКЛСМ Васіль Марчук.

Фота У. БАБІЯ

Категория: Пра нас пішуць | Добавил: Yurik (11.09.2010)
Просмотров: 917 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Друзья сайта
  • Информационный сайт города Кобрина
  • Сообщество uCoz
  • клуб "Чистое сердце"
  • Инструкции для uCoz
  • ПОГОДА
  • ГОРОДЕЦ
  • КУРСЫ ВАЛЮТ НБ